Перайсці да зместу

Мікалай Піліпавіч Заяц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Піліпавіч Заяц
Дата нараджэння 12 лістапада 1885(1885-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1949(1949-12-16) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў ВМФ
Надводны флот
Гады службы 19081949
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Контр-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Крэйсер Вароўскі,
Эсмінец Ленін,
Крэйсер Чырвоны Каўказ
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Нахімава I ступені
Ордэн Нахімава I ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Адэсы»
Медаль «За абарону Адэсы»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мікалай Піліпавіч Заяц (12 лістапада 1885 — 16 снежня 1949) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год).

Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна. Беларус.

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці артылерыйскага старшыні, кананіра на крэйсеры «Асілак» (19141917).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. камандаваў кананерскай лодкай «Чырвоны Сцяг».

У гады Грамадзянскай вайны, у лютым — маі 1918 г., удзельнічаў у Лядовам паходзе па перабазіраванні караблёў Балтыйскага флоту з Рэвеля і Гельсінгфорса ў Кранштат, потым камандаваў батарэяй форта «Чырванафлоцкі» у Шлісельбургскай крэпасці.

Паслядоўна камандаваў крэйсерам «Вароўскі», эсмінцам «Ленін» Балтыйскага флоту; крэйсерам «Чырвоны Каўказ» на Чорным моры.

У 1940 г. у ліку першых звання контр-адмірал быў удастоены і Мікалай Піліпавіч Заяц.

З 1941 г. ён старшыня камітэта па абароне Севастопаля. Са жніўня 1942 г. і да канца вайны працаваў старшынёй пастаяннай прыёмнай камісіі караблёў пры Наркамаце Ваенна-марскога флоту СССР.

Зноскі

  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.